Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.02.2023

Мужчынская валейбольная каманда ААТ "Будаўнік" - пераможца спартакіяды

Завяршылася раённая спартакіяда мужчынскіх каманд па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна. Удзел у ёй прынялі 10 каманд. Па-за залікам спаборнічалі каманды «Аматары» з СШ № 1 горада Ашмяны.  За час правядзення спартакіяды згуляна 27 гульняў, у якіх спартсмены прадэманстравалі майстэрства, згулянасць, спартыўнае адзінства і дух суперніцтва. Лідарамі турніру сталі каманды ААТ "Будаўнік", "Ашмянскі мясакамбінат", упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама. Каманды-прызёры адзначаны дыпломамі і медалямі Ашмянскага ФСК, а каманда ААТ «Будаўнік» узнагароджана пераходзячым кубкам штогадовай раённай спартакіяды па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў Ашмяншчыны. Поспех камандзе ААТ "Будаўнік" забяспечылі спартсмены Віктар Галамбоўскі, Віталь Сасноўскі, Вячаслаў Галамбоўскі, Андрэй Вашкель, Данііл Сняжко, Кірыл Вашкель, Аляксандр Каранкевіч, Станіслаў Гарлуковіч, Аляксандр Сазановіч.