Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.03.2020

На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, маніторынг работ па навядзенні парадку і бяспека ў школах

Агонь бязлітасны З трывожнага паведамленні пачалася тыдзень у ратавальнікаў-пажарных. Раніцай у панядзелак адбылося ўзгаранне аўтамабіля, які знаходзіўся на аўтастаянцы. Як паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Горбач, у выніку пажару пашкоджаны маторны адсек. У цэлым з пачатку года па раёне адзначаецца рост пажараў, а таксама гібелі на іх людзей. Нагадаем, ахвярамі трагедыі сталі ўжо чатыры чалавекі. Сумная тэндэнцыя адзначаецца, дарэчы, ва ўсёй рэспубліцы, бо ў выніку пажараў загінула 148 чалавек. Відавочна, што ўвага да пытанняў прафілактыкі і працы назіральных камісій толькі ўзмацняецца. Ўборка па напамінку З вынікамі маніторынгу работ па навядзенні парадку ў Ашмянах пазнаёміў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юрый Ларыёнаў. У поле зроку санітарнай службы трапілі вуліцы Францішканская, Барунская, Чырвонаармейская, Ч. Янкоўскага, Першамайская, тэрыторыя каля былой школы глухіх, на Плошчы 17 верасня, гаражныя кааператывы і іншыя грамадскія месцы, а таксама асабістыя падворкі. У выніку парадак, хай і часовы, "прапісаўся" на абследаванай тэрыторыі. Працягваць маніторынг даручыў санітарнай службе раёна старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. - Гэта наша з вамі радзіма, і мы павінны зрабіць яе прыдатнай для пражывання, - адзначыў Уладзіслаў Уладзіміравіч. У аператыўным рэжыме былі разгледжаны таксама пытанні падпісной кампаніі, здачы ў арэнду аб'ектаў, стану сімволікі ў арганізацыях і ўстановах, лёс набалелых аб'ектаў - дома 75 па вуліцы Гальшанскай і школы глухіх. Бяспечны план Аб стварэнні ва ўстановах адукацыі бяспечных умоў жыццядзейнасці навучэнцаў і работнікаў далажыла начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская. У плане мерапрыемстваў-27 пунктаў, 12 з іх ужо выкананы. У бліжэйшыя месяцы трэба будзе працягнуць працу па бягучым рамонце фасадаў будынкаў, падвальных памяшканняў, агароджы стадыёнаў, ліквідацыі шэрагу іншых момантаў, якія дапамогуць захаваць жыццё і Здароўе ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Людміла Рыбік.