Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.05.2023

Напярэдадні Дня Перамогі ў Ашмянах прайшоў велапрабег

Памятаць пра людзей, якія прынеслі нам мір, - абавязак кожнага грамадзяніна. Сказаць пра нашу памяць і павагу да воінаў можна па-рознаму: праз правядзенне тэматычных мерапрыемстваў, удзел у патрыятычных акцыях, навядзенне парадку каля помнікаў. Добрай традыцыяй у нашым раёне стала правядзенне велапрабегу, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі сектара спорту і турызму, навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі прадпрыемстваў нашага горада. З прывітальным словам да прысутных звярнулася Жанна Шыдлоўская, загадчыца сектара спорту і турызму райвыканкама. Яна адзначыла вялікі подзвіг савецкага народа ў гады вайны, нагадала пра важнасць памяці і павагі да людзей, якія падарылі нам мір, і падзякавала веласіпедыстам за ўдзел у прабегу. Супрацоўнікі ДАІ правялі інструктаж з удзельнікамі мерапрыемства, пасля гэтага калона рушыла ў дарогу. Сярод веласіпедыстаў-людзі рознага ўзросту. Гэты факт з'яўляецца вельмі сімвалічным. Удзельнікі велапрабегу хутка пераадолелі запаветныя кіламетры. Ля помніка ў Навасёлках іх сустракалі настаўнікі і навучэнцы Навасёлкаўскай школы, каб разам аддаць даніну памяці і павагі тым, хто загінуў, абараняючы сваю родную зямлю. Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікі велапрабегу маглі крыху падсілкавацца і адпачыць. Ашмянскі Веснік