Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.04.2020

Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны будуць прымаць віншаванні ад раённага Савета ветэранаў і грамадскіх арганізацый раёна

   Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны і малалетнія вязні канцэнтрацыйных лагераў будуць прымаць віншаванні ад раённага Савета ветэранаў і грамадскіх арганізацый раёна.    У красавіку дадзены старт акцыям "Ваша перамога-наша свабода», «Мой падарунак ветэрану» і "Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі", прысвечаную жанчынам-ветэранам.    Старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка распавёў, што ў гэтых акцыях возьмуць удзел раённыя арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру», «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «БРСМ», раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў, а таксама прафсаюзы работнікаў аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі.    З 13 па 17 красавіка раённы Савет ветэранаў, па даручэнні старшыні Рэспубліканскага савета "Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў" Івана Гардзейчыка, уручыць падарункі і віншавальныя пасланні ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.    Для таго, каб не падвяргаць небяспецы пажылых людзей і іх сем'і ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса, госці падзеляцца на групы і прыйдуць у поўнай экіпіроўцы-масках і пальчатках. Таксама перадаць падарункі ад арганізацый змогуць сацыяльныя работнікі ТЦСАН.    Пажылыя людзі рады кожнай сустрэчы з гасцямі, якія ў любы час года імкнуцца аказваць ім дапамогу. Ветэранам заўсёды прыемна пагутарыць з імі, падзяліцца ўспамінамі, а гасцям — падзякаваць ім. Да акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя, бо клопат аб ветэранах – гэта тое нямногае, што мы можам для іх зрабіць. "Ашмянскі Веснік"