Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.08.2022

Новы год – новыя правілы. Што змянілася ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі?

Зусім хутка пачнецца новы навучальны год. Вучні, іх бацькі і педагогі старанна рыхтуюцца разгарнуць новую старонку школьнага жыцця. Аднак з першага верасня змяняюцца многія моманты і для вучняў, і для настаўнікаў. Гэта звязана з папраўкамі, унесенымі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Вось некаторыя з іх. Вядома, што з новага навучальнага года з’явіцца тэрмін “канфлікт інтарэсаў педагагічнага работніка”. Часамі ўзнікаюць сітуацыі, калі настаўнік несумленна выконвае свае абавязкі, павярхоўна тлумачыць вучэбны матэрыял, не зацікаўлены ў грунтоўных ведах выхаванцаў. Аднак прапануе свае паслугі ў якасці рэпетытара. На індывідуальных занятках ён паглыбляе веды школьнікаў за дадатковую плату. Гэта супярэчыць інтарэсам вучняў. Задача школы – папярэджваць такія выпадкі, сачыць за якасцю выкладання прадмета, стымуляваць педагогаў за сумленную працу праз сістэму прэміравання. Адно з абнаўленняў датычыць адказнасці бацькоў. Менавіта законныя прадстаўнікі павінны будуць сачыць за тым, каб іх дзеці выконвалі правілы ўнутранага распарадку школы. Гэта будзе актуальна, напрыклад, па пытанні знешнага  выгляду навучэнцаў. Элемент школьнай формы, уведзены навучальнай установай, абавязкова павінен прысутнічаць у кожнага дзіцяці. Пад увагай і шосты школьны дзень, які з’яўляецца не толькі днём адпачынку, але яшчэ і плённай працы. З першага верасня вучні, пачынаючы з пятага класа, змогуць па суботах атрымліваць дадатковыя веды на факультатывах. Раней такая магчымасць была толькі ў  школьнікаў трэцяй ступені навучання. Гэта дапаможа вызваліць дадатковы час у вучэбныя дні. Зменіцца і працэдура выніковай атэстацыі выпускнікоў. Раней школьнікі здавалі выпускны экзамен, а пасля яшчэ дэманстравалі свае веды на цэнтралізаваным тэсціраванні па тым жа прадмеце. Зараз тэсціраванне і выпускны экзамен будуць аб’яднаны ў цэнтралізаваны  экзамен, які дапаможа  спрасціць працу і здыме лішнюю нагрузку. Тыя ж, хто жадаў пайсці ў школу крыху раней, змогуць ажыццявіць сваю мару. Дакумент дае магчымасць пяцігадовым дзецям, якім спаўняецца шэсць год да 31 снежня, паступіць у першы клас. Для гэтага адзін з законных прадстаўнікоў дзіцяці павінен напісаць заяву. Педсавет, ацаніўшы агульнае развіццё і псіхалагічную гатоўнасць прэтэндэнта, прымае адпаведнае рашэнне. Змены закранулі шматлікія аспекты школьнага жыцця, дапамаглі аптымізаваць многія моманты і зрабіць вучэбны працэс больш простым.