Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.02.2023

Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва прайшло ў Ашмянах

З 1 студзеня ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных і фізічных асоб адбыўся шэраг змяненняў, якія тычацца парадку падаткаабкладання, ажыццяўлення рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. На працягу мінулага года вялася шырокая інфармацыйная праца па растлумачэнні дадзеных новаўвядзенні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. І ўсё ж на практыцы пытанні і цяжкасці не выключаны. Разабрацца ў заканадаўстве, абмеркаваць нюансы далейшай дзейнасці прадстаўнікам прыватнага бізнесу дапамаглі падчас пашыранага пасяджэння Ашмянскага раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва, ініцыяванага аддзелам эканомікі. З суб'ектамі прадпрымальніцтва сустрэліся намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Юрый Снесар, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Смаргонскім раёне Ірына Карабінская, начальнік упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Ашмянскім раёне інспекцыі МПЗ па Смаргонскім раёне Алена Гардзей, начальнік аддзела эканомікі Сяргей Мілевіч і іншыя профільныя спецыялісты.