Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.10.2020

Прафесійнае свята адзначылі работнікі культуры Ашмянскага раёна

   Людзі гэтай дзіўнай прафесіі заўсёды робяць свята для сябе самі: душэўны, творчы, шматгранны, сур'ёзны і ў той жа час вясёлы, з бліскучым гумарам. Менавіта на яго наладзілі прысутных у зале работнікаў культуры раёна вядучыя Таццяна Казак і Канстанцін Яраш. Да іх далучыліся Аліна Кеда, Марына Шурбак і Яўгенія Уласік, стварыўшы святочную атмасферу з дапамогай паветраных шароў і аб'яднаўшай усіх песні.    Са святам сваіх калег павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Астрамовіч.    - Работнікі культуры Ашмяншчыны-гэта творчае сузор'е таленавітых і крэатыўных спецыялістаў клубных устаноў, бібліятэк, музея, дзіцячых школ мастацтваў, — адзначыла Кацярына Аляксандраўна. - Вашы здольнасці шматгранныя, таму што вы можаце працаваць у любых умовах, у будні і ў святы, не лічачыся са сваім асабістым часам і перамагаючы стомленасць. Я хачу пажадаць вам, каб сцэнары пісаліся на адным дыханні, каб вас ніколі не пакідалі творчыя ідэі, каб вашы вучні заўсёды радавалі і глядзельную залу не змаўкаў ад апладысментаў.    Да віншаванняў далучылася намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч.    - Кастрычнік багаты не толькі на ўраджай з палёў і садоў, але і на святы — - падкрэсліла Наталля Іосіфаўна. - Толькі адзначыла сваё прафесійнае свята дружная сям'я педагогаў, а ўжо стукаецца ў дзверы свята работнікаў культуры. Я ганаруся тым, што сфера культуры нашага раёна чутная і бачная на ўзроўні Гродзенскай вобласці. У няпростых умовах, выкліканых каранавірусам, вы сталі мабільнымі і асвоілі інтэрнэт-рэсурсы, якія дазваляюць трымаць сувязь з насельніцтвам і не пакідаць іх без канцэртаў і творчых праграм, музейных экскурсій, тэатральных пастановак. Мы рады шматлікіх перамог вучняў дзіцячых школ мастацтваў, аб якіх не перастае пісаць мясцовая прэса. Вялікі дзякуй за вашу адданасць прафесіі.    За шматгадовую добрасумленную працу і важкі ўклад у развіццё культуры раёна Наталля Станкевіч уручыла падзячныя лісты раённага выканаўчага камітэта загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу вёскі Гродзі Станіславе Тамашэвіч і бібліятэкару сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчуны Алене Шкелда. Падзякі раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" ўдастоены настаўнік Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Черская і загадчыца гарадской бібліятэкай Людміла Зарецкая.    У гэты цёплы і душэўны вечар вядучыя зачыталі віншавальную паштоўку, дасланую Галінай Іванаўнай Балінскай, якая многія гады кіравала сферай культуры Ашмяншчыны і заўсёды шчыра рада перамогам і дасягненням сваіх калегаў.    Творчае віншаванне адрасавалі калегам супрацоўнікі краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча Алена Жасткова і Валерый Піхтулаў, якія пажадалі берагчы і захоўваць культурную спадчыну роднага краю. Музычны падарунак падрыхтаваў для работнікаў культуры творчы калектыў настаўнікаў Ашмянскай дзіцячай шклы мастацтваў "Грацыя".    Цэлы шэраг работнікаў культуры прымаў узнагароды ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Ганаровыя граматы і падзячныя лісты ўручыла калегам Кацярына Астрамовіч. Кветкі і падарункавыя сертыфікаты за творчую плённую працу прымалі работнікі культуры ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах малажэжы Аліны Кеда. Граматай раённага аб'яднання прафсаюзаў адзначана настаўнік Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Каралёва.    Шмат цёплых слоў гучала ў зале ў адрас ветэранаў сферы культуры і тых, хто пачынае няпросты, але цікавы і яркі шлях на гэтай ніве. У дружную "культурную" сям'ю ва ўрачыстай абстаноўцы былі прынятыя маладыя спецыялісты Кацярына Юстыневіч, Павел Канавалаў, Мілана-Бажэна Андрыеўская і Дзмітрый Паўлянок. Ашмянскі Веснік