Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.07.2021

Прамую лінію і прыём грамадзян правёў старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю

   Прамую лінію і прыём грамадзян у Ашмянскім раёне правёў 23 ліпеня старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Іосіфавіч Сяліцкі.    Аляксандр Іосіфавіч праводзіць выязныя прыёмы грамадзян не радзей разу ў месяц і ў Ашмянах бываў не аднойчы. З вопыту правядзення падобных выездаў з упэўненасцю кажа, што найбольш праблемнымі пытаннямі, якія паднімаюцца жыхарамі, з'яўляюцца пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, працы ЖКГ і ўтрымання дарог.    Вось і сёння паўстала пытанне, якое тычыцца абслугоўвання дарогі Талмінава-Грыгі. Жыхарка в. Побень Мурованоошмянковского сельскага Савета, скарыстаўшыся тэлефоннай сувяззю, папрасіла дапамогі ў рамонце, умацаванні размытай дажджамі абочыны дарогі ў В.Рудзішкі.  Пытанне ўзятае на кантроль намеснікам старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэем Клышэўскім, які не стаў адкладаць вырашэнне пытання, а адразу выехаў на месца, каб ацаніць маштаб праблемы і прыняць неабходныя рашэнні. Ашмянскі Веснік