Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.04.2023

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю

Урачыстая літургія і асвячэнне вярбы адбылося ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах. Сёння праваслаўныя пазнаюць адзін аднаго па галінках вярбы ў руках. Цэрквы, вуліцы, хаты расфарбаваныя рознаквеццем вербных букецікаў. Яны ўпрыгожаныя на любы лад – можна нават праводзіць конкурс праваслаўных фларыстаў. Зрэшты, гэта прыгожая, але сучасная і неабавязковая прыкмета – увіваць вярбу стужкамі і штучнымі кветкамі. Галоўнае ў гэтых галінках тое, што ідзе ад старажытнасці, – іх асвечанасць. Акропленыя святой вадой галінкі вернікі нясуць дадому. Вярбу трэба размясціць ля іканастаса: да наступнай Вербніцы яна будзе абараняць жытло ад нядобрай сілы. Асаблівасць сённяшняй службы – усё святары ў зялёных уборах. Колер веснавога лісця сімвалізуе абуджэнне прыроды і адраджэнне жыцця. Вербная нядзеля – знак нашага прывітання Хрысту. Заўтра пачынаецца тыдзень вялікіх выпрабаванняў, якія, згодна з Пісаннем, выпалі на долю Ісуса. Вернікі падзяляюць іх па-свойму: на Страсную сядміцу самы строгі пост, асаблівая малітва і пакаянне. А затым – Уваскрэсенне Хрыстова! Падрабязна >> АВ