Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.02.2023

Спецыяльная камісія праверыла аграэкасядзібы ў Ашмянскім раёне

Славутая беларуская гасціннасць — адметная рыса аграэкасядзіб. Без яе, зразумела, справа не зварухнецца з месца. Аднак акрамя хлебасольнасці тут прадугледжваецца зберажэнне нацыянальных культурных традыцый, беражлівае стаўленне да прыроды, а з нядаўняга часу — выкананне яшчэ шэрагу ўмоў. З першага студзеня 2023 года з мэтай рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму ўступіў у сілу Указ № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму». З палажэннямі новага закону на пачатку года ўладальнікаў сядзіб пазнаёмілі падчас раённага семінара. Адна з самых значных змен заключаецца ў тым, што суб’ектам аграэкатурызму да 1 ліпеня трэба перарэгістравацца. Заявы на атрыманне дазволу ў службу «адно акно» Ашмянскага райвыканкама ўжо накіравалі два ўладальнікі сядзібаў. На днях спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Станкевіч  наведала сядзібу «Спадчына» ў вёсцы Буні і «У Яніны», што ў Кальчунах. Мэтай стала ацэнка выканання пунктаў прынятага ўказа. Аграсядзіба «Спадчына» дзейнічае не першы год. Зянон і Ядзвіга Шыманскія атрымалі хату ў спадчыну і вырашылі заняцца аграэкатурызмам. Акрамя таго, што з душой прымаюць гасцей, яны трымаюць пчаліную пасеку, на ўчастку вырошчваюць гародніну, займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі. Гаспадары сядзібы — людзі мясцовыя, а таму могуць параіць, што наведаць у раёне. З педантычнасцю адносіцца Ядзвіга і да санітарных умоў: на ўваходзе вісіць дазатар с антысэптыкам, у вялікай зале — кандыцыянер, а на кухні пануюць чысціня і парадак, няхай сабе і ў вясковых умовах. Падчас наведвання члены камісіі нагадалі, што згодна з указам уладальнікі сядзіб не павінны дапускаць, каб госці парушалі грамадскі парадак і перашкаджалі суседзям. За парушэнне гэтай умовы чакае адміністратыўная адказнасць. Зрэшты, нават за культурную праграму, якую арганізуюць падчас адпачынку госці, адказвае ўладальнік сядзібы. «Мая хата з краю» — так апраўдацца не атрымаецца. Супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверыў спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, выкананне правіл бяспекі пры эксплуатацыі печы і каміна. Увагу члены камісіі звярталі на ўсё: як арганізаваны пад’езд да сядзібы, ці ёсць адпаведныя ўказальнікі, колькі пакояў для адпачынку наведвальнікаў, якія паслугі ім прапануюць. — Дробязяў у гэтай справе быць не можа, — адзначыла старшыня камісіі Наталля Станкевіч. — Гутарка ідзе аб выкананні заканадаўства і павышэнні якасці аказваемых у аграсядзібе паслуг. Яны ні ў якім разе не павінны абмяжоўвацца гасцінічным або рэстаранным бізнесам. Сямейны адпачынак на ўлонні прыроды добра дапоўніць рыбалкай, велапракатам, майстар-класамі па азнаямленні з рамёствамі і народнымі традыцыямі — парады, якія давалі члены раённай камісіі Зянону і Ядзвіге Шыманскім, а таксама гаспадыні сядзібы «У Яніны» Яніне Палсцюк. Рашэнне аб дазволе дзейнасці сядзібаў будзе прынята райвыканкамам на падставе заключэння камісіі.