Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.07.2021

Тое — што нас аб'ядноўвае, - традыцыі. Канцэртныя праграмы прайшлі ў вёсках Ашмянскага раёна

   Канцэртныя праграмы прайшлі ў вёсках Ашмянскага раёна. І ў кожную з іх зазірнуў са сваёй творчай праграмай Народны ансамбль песні і танца «Крыніцы». Разам з музычнымі кампазіцыямі яго ўдзельнікі дораць вяскоўцам радасць і добры настрой, нагадваюць аб багатых народных традыцыях, якія і сёння жывуць у кожнай вёсцы і аб'ядноўваюць яе жыхароў.    Абрадавыя святы, юбілеі, дні калектыўнага адпачынку — для вяскоўцаў выдатная нагода адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, сабрацца, павіншаваць імяніннікаў. Такую магчымасць у мінулыя выхадныя мелі жыхары вёскі Людвікаўшчына, Гальшаны, Горацкаўшчына.    Сёлета эпіцэнтрам падзей для гальшанцаў стала вуліца набярэжная, дзе прайшло свята "мы суседзі-Мы сябры". Нягледзячы на дажджлівае надвор'е жыхары вуліцы дружна падпявалі артыстам народнага ансамбля песні і танца «Крыніцы». Віншаванні, падарункі і музычныя кампазіцыі прымалі старажылы вуліцы Набярэжнай, а таксама юбіляры.    Не менш цёплай стала сустрэча ў Горацкаўшчыне. Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Прагучалі імёны доўгажыхароў і імяніннікаў. Кветкамі і музычнымі падарункамі павіншавалі з 90-гадовым юбілеем Амелію Іосіфаўну Шаверда. Шчырыя словы падзякі за добры настрой прагучалі ад старасты вёскі Тадэвуша Мікалаевіча Маркоўскага. Скончылася сустрэча традыцыйным фота на памяць.