Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.10.2020

У Ашмянах адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

   Сёння ў раённым Цэнтры культуры адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.    У працы канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Іна Сіцько, выконваючая абавязкі старшыні раённай арганізацыі Вольга БАРЫСЕНКА-Рабко, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Астрамовіч, галоўны ўрач Ашмянскай ЦРБ Уладзімір Кунц, дырэктар ТЦСАН Ашмянскага раёна Лілія Невяркевіч, а таксама прадстаўнікі першасных арганізацый.    У справаздачным дакладзе Вольга БАРЫСЕНКА-Рабко падрабязна спынілася на дзейнасці Чырвонага Крыжа на Ашмяншчыне, распавяла аб валанцёрскім руху, найбольш значных дабрачынных акцыях. Кірункаў жа, па якіх працуе Чырвоны Крыж у раёне, нямала: сыход дома за адзінокімі людзьмі, навучанне насельніцтва аказанні першай дапамогі, прафілактыка і лячэнне ВІЧ, прафілактыка захворванняў і прапаганда здаровага ладу жыцця, падрыхтоўка да надзвычайных сітуацый…    Раённая арганізацыя працуе ў цесным супрацоўніцтве з грамадскімі арганізацыямі, і з шэрагам дзяржаўных арганізацый. Аб дзейнасці першасных арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа распавялі намеснік дырэктара Гальшанскай СШ Зоя Гусева, намеснік дырэктара гімназіі №1 г. Ашмяны Вольга Куліковіч, намеснік дырэктара СШ №3 Данута Янцэвіч і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аксана Біцель.    У завяршэнне канферэнцыі прайшлі выбары старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Аднагалосным рашэннем прысутных старшынёй абраная Вольга БАРЫСЕНКА-Рабко.    Больш падрабязную інфармацыю чытайце на старонках газеты.