Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.02.2023

У Ашмянах прайшло пасяджэнне Прэзідыума раённага аб'яднання прафсаюзаў

Супрацоўніцтва, вынікі работы са зваротамі грамадзян, вынікі дзейнасці па стварэнні першасных прафсаюзных арганізацый, выкарыстанне членскіх прафсаюзных узносаў на правядзенне мэтавых мерапрыемстваў у раёне – гэтыя і шэраг іншых пытанняў былі разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума раённага аб'яднання прафсаюзаў, у якім прыняў удзел першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Мікіта Стубеда. Старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч далажыў аб рабоце па выкананні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж раённым аб'яднаннем прафсаюзаў, райсаветам ветэранаў і райкамам БРСМ і задачах, якія трэба будзе рэалізоўваць зацікаўленым бакам у бягучым годзе. Пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана ў 2016 годзе. За гэты досыць салідны тэрмін было арганізавана і праведзена шмат сумесных мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне і падтрымцы ветэранаў вайны і працы, працы па грамадзянска-патрыятычнаму, духоўна-маральнаму, працоўнаму выхаванню падрастаючага пакалення, фарміраванню паважлівага і ўважлівага стаўлення моладзі да людзей старэйшага ўзросту. - Самае галоўнае ў прафсаюзнай працы - гэта ўвага да чалавека, - адзначыў Юрый Карповіч. - І ва ўвазе прафсаюзаў знаходзяцца не толькі работнікі, якія цяпер працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, але і людзі, якія сышлі на заслужаны адпачынак. Важна, каб пенсіянеры не выпадалі з поля зроку сваіх калектываў і прафсаюзных камітэтаў. Тут гаворка ідзе не толькі аб матэрыяльнай падтрымцы – для многіх людзей важная магчымасць самарэалізацыі, жаданне праявіць сябе ў той ці іншай дзейнасці. Важным інструментарыем у сумеснай рабоце па сацыяльнай абароне і падтрымцы ветэранаў працы прафсаюзны лідар раёна назваў калектыўна-дагаворныя абавязацельствы, якія маюцца на нашых прадпрыемствах і ў арганізацыях. Прафсаюзы дамагаюцца ўключэння ў кожны калектыўны дагавор падзелу, прысвечанага ветэранам працы і пенсіянерам арганізацый. І сёння абсалютная большасць калдагавораў змяшчае палажэнні па аказанні ўсебаковай падтрымкі ветэранам арганізацый і прадпрыемстваў. Прафсаюзнымі арганізацыямі раёна праводзіцца актыўная работа ў рамках месячніка "Захаваем памяць на стагоддзі" па рамонце, добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны парадак воінскіх пахаванняў і помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Дадзеныя аб'екты знаходзяцца пад пільнай увагай і моладзевых суполак БРСМ. У мэтах патрыятычнага выхавання моладзі арганізуюцца турыстычныя паездкі для маладых спецыялістаў раёна ў музей Вялікай Айчыннай вайны і Брэсцкую крэпасць. Прафсаюзная моладзь раёна прымае актыўны ўдзел у конкурсах прафмайстэрства сярод маладых спецыялістаў розных галін, у раённых культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах. Вынікі работы па павышэнню ўзроўню ахопу прафсаюзным членствам і стварэнню першасных прафсаюзных арганізацый на тэрыторыі раёна агучыў член прэзідыума, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла РУП «Гроднаэнерга» «Ашмянскія электрычныя сеткі» Уладзімір м ов. Дадзеная задача была пастаўлена перад прафсаюзамі на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Трэба адзначыць, што за гэты перыяд у Ашмянскім раёне створана 50 першасных прафсаюзных арганізацый, з іх 12 – у мінулым годзе. За мінулы год актыўная праца па стварэнню першасных прафсаюзных арганізацый праведзена раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У стварэнні дзевяці новых пярвічак вялікая заслуга Раісы Турлай, старшыні райкама галіновага прафсаюза. Праца ў гэтым кірунку будзе працягнута і ў бягучым годзе. Перад прафсаюзамі стаіць задача стварэння не менш за 12 прафсаюзных арганізацый. З вынікамі акцыі "Прафсаюзы – дзецям" пазнаёміў член Прэзідыума, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксей Дэрвіс. У выступе было адзначана, што ніхто з дзяцей членаў прафсаюза напярэдадні навагодніх і калядных святаў не быў абдзелены ўвагай. Дзецям былі ўручаны салодкія падарункі на суму больш за 91 тысячы рублёў. У шэрагу калектываў для дзяцей былі арганізаваны экскурсійныя вандроўкі і паездкі на навагоднія прадстаўленні. Прафсаюзныя пяршоўкі прынялі ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў для дзяцей з няпоўных, шматдзетных, апякунскіх сем'яў, а таксама сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці-інваліды. На набыццё кандытарскіх падарункаў, музычных інструментаў, бытавой тэхнікі, аргтэхнікі, спартыўнага інвентару, адзення, абутку, цацак, кніг, канцтавараў са сродкаў прафсаюзнага бюджэту накіравана больш за 105 тысяч рублёў. Сваю лепту ўнеслі ў добрую справу і наймальнікі раёна. У агульнай складанасці на дабрачынныя мэты было выкарыстана 246 тысяч рублёў. На пасяджэнні таксама было разгледжана пытанне ўдзелу членаў прафсаюзаў у раённых спартыўна-масавых мерапрыемствах. Бліжэйшы з іх пройдзе ўжо ў гэтую суботу. "Ашмянская лыжня" ў чарговы раз збярэ на масавыя старты працоўныя калектывы раёна. Гонар сваіх арганізацый і прадпрыемстваў будуць адстойваць і члены самага вялікага грамадскага аб'яднання раёна. Перад прафсаюзамі пастаўлена яшчэ адна задача-забяспечыць удзельнікаў спаборніцтваў наварыстай пярловай кашай з тушонкай.