Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.11.2023

У Ашмянах прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Сёмага лістапада ў Беларусі адзначаецца чарговая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта падзея змяніла ў 1917 годзе мінулага стагоддзя ход гісторыі чалавецтва і лёс беларусаў. І сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Сваім талентам і працавітасцю мы захоўваем, прымнажаем і перадаем нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак – суверэнную Беларусь. З нагоды дзяржаўнага свята ў раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Гартаючы памяці старонкі", на якое былі запрошаны прадстаўнікі органаў мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным, члены грамадскіх аб'яднанняў, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Ашмянскага раёна. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава з фондаў краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. Сваю творчасць прадэманстравалі майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры РЦК. Са святам ашмянцаў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын, адзначыўшы, што гэта падзея стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнёту і новых надзей. - Гэта падзея знайшла водгук у розных кутках Зямлі, згуртавала прыгнечаныя народы, нанесла ўдар па глабальнай каланіяльнай сістэме. На змену ідэалогіі капіталізму прыйшлі прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, роўнасці правоў і магчымасцяў. Менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, іх права на самавызначэнне, — падкрэсліў кіраўнік раёна. - Вопыт 1917 года навучыў нас імкнуцца да лепшага, змагацца за яго ўпартай працай. Давайце не забываць урокі мінулага, а прытрымлівацца Запаветаў папярэдніх пакаленняў, каб стаць удзельнікамі і сведкамі духоўнага развіцця і эканамічнага прасоўвання наперад нашай дзяржавы. Словы віншаванняў прагучалі ад старшыні савета Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Святланы Баркоўскай, якая ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла квіткі новым сябрам Беларускай партыі. Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся піянеры-дастойная падрастаючая змена, якая з гонарам нясе сваё ганарлівае імя і шануе памяць пра мінулае сваёй краіны. Падарункам да святочнай даты для ўсіх ашмянцаў стала канцэртная праграма творчых калектываў і салістаў устаноў культуры раёна, аб'яднаная грамадзянска-патрыятычнай тэматыкай.