Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.03.2023

У Ашмянах прайшоў турнір па дартсе сярод людзей сталага ўзросту

У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта "Ашмяны-здаровы горад" у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў турнір "Дружны дартс", прымеркаваны да года міру і стварэння. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Ашмянскі раённы ФСК і ТЦСАН Ашмянскага раёна. У спаборніцтве прынялі ўдзел 15 чалавек. Ва ўпартай барацьбе першае месца заваявала Яніна Лапейка з вынікам 176 ачкоў, Срэбра дасталася Марыі Пазняк, якая набрала165 ачкоў, тройку лідэраў замкнуў Генрых Ляшчэвіч, які набраў 160 ачкоў. Самая старэйшая ўдзельніца турніру-Тамара Карповіч (82 гады) - на ачко адстала ад бронзавага прызёра. Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны медалямі і дыпломамі, а таксама памятнымі падарункамі, прадастаўленымі Ашмянскім раённым ФСК і раённым структурным падраздзяленнем Беларускага таварыства інвалідаў.