Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.05.2023

У Ашмянскім раёне вызначаны перадавікі на веснавой сяўбе

У Ашмянскім раёне падведзены вынікі веснавой пасяўной кампаніі. У ліку пераможцаў – дзесяць трактарыстаў-машыністаў сельгасвытворчасці, сапраўдныя рупліўцы і прафесіяналы сваёй справы, дзякуючы якім у гаспадарках Ашмяншчыны якасна і ў тэрмін праведзены комплекс веснавых палявых работ. Сёлета лепшых вынікаў на сяўбе дасягнулі механізатары Андрэй Кіркоўскі і Юрый Юхневіч (КСУП “Крэйванцы”), Ігар Клімовіч і Аляксандр Сасноўскі (КСУП “Гальшаны”), Андрэй Лабачэўскі і Андрэй Бурачэўскі (КСУП “Кракоўка”), Дзяніс Залескі і Віктар Куняўскі (КСУП “Прыгранічны”), Сяргей Гнілазуб і Казімір Барысевіч (КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны”). Па традыцыі райкам прафсаюза работнікаў АПК разам з кіраўніцтвам сельскагаспадарчай галіны раёна накіроўваюцца ў гаспадаркі, каб падзякаваць аграрыям за старанную працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. Перадавікоў сельгасвытворчасці павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Гардзей і намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай. — Вялікі дзякуй вам за высокую адказнасць і адданасць любімай справе, беражлівыя і дбайныя адносіны да роднай зямлі і працавітасць. У Год міру і стваральнай працы жадаю вам, каб родная зямля, сагрэтая вашай увагай і клопатам, давала высокія ўраджаі, — падкрэсліў падчас віншавання лепшых аграрыяў раёна першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гардзей.