Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.04.2023

У імя надзеі і ўваскрашэння. Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень. Для хрысціян гэта галоўнае свята года. Уваскрэсенне Хрыстова не належыць да ліку 12 двунадзясятых свят, а стаіць як бы над імі, бо яго значэнне для вернікаў надзвычай вялікае. Яшчэ ўчора ва ўсіх храмах, у тым ліку і ў царкве Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах, на працягу дня праходзіла асвячэнне кулічоў і фарбаваных яек. Сучасныя ж традыцыі дазваляюць фарбаваць гэты сімвал пачатку новага жыцця на любы густ. Калісьці ж яйкі былі толькі чырвонага колеру. Вялікдзень у свядомасці большасці нашых сучаснікаў — сямейнае свята, падстава сустрэцца з блізкімі за святочным сталом. На працягу сарака дзён з Вялікадня вернікі будуць вітаць адзін аднаго словамі: «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!». Здзяйсняць добрыя справы ў Вялікдзень — таксама традыцыя, асвячоная стагоддзямі. Лічыцца, што гэтымі днямі зробленае для тых, хто абдзелены лёсам, дапамагае зняць з душы грахі, бо ў светлае свята ніхто не павінен быць галодным і абдзеленым радасцю. Да таго ж, паводле легенды, ад Вялікадня да Узнясення вандруе па зямлі Хрыстос з апосталамі, выпрабоўваючы міласэрнасць і дабрыню тых, хто жыве на Зямлі.