Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.05.2023

У школах Ашмянскага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 9-х і 11-х класаў

У школах і гімназіях рэспублікі прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 9-х і 11-х класаў, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Апошні званок празвінеў і для 369 дзевяцікласнікаў і 163 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ашмянскага раёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы яны прымалі віншаванні ад дырэктараў, паважаных гасцей, настаўнікаў і бацькоў. Наперадзе дзевяцікласнікаў чакаюць экзамены за курс базавай школы. Не скончыліся іспыты і для адзінаццацікласнікаў. Праз некаторы час большасць з іх стане студэнтамі ВНУ. На апошняй лінейцы хлопцы і дзяўчаты танцавалі школьны вальс, які абавязкова паўтораць на раённым балі выпускнікоў, дзе канчаткова развітаюцца са школьным жыццём. Але заўсёды будуць памятаць дарогу да сваёй школы і настаўнікаў, якія адкрылі ім шлях да ведаў.