Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2023

У СШ № 1 прайшла сустрэча выпускнікоў з выкладчыкамі БДТУ

На календары — май. Выпускнікі пакрысе рыхтуюцца да паступлення. Многія з іх ужо вызначыліся з будучай прафесіяй, а хтосьці яшчэ вагаецца і не прыняў канчатковага рашэння. Для вучняў адзінаццатых класаў актыўна праводзяцца прафарыентацыйныя сустрэчы, накіраваныя на знаёмства з рознымі спецыяльнасцямі. Чарговая такая сустрэча адбылася на базе СШ № 1. На гэты раз з выпускнікамі сустрэліся выкладчыкі БДТУ. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Уладзімір Куліковіч. Ён шчыра прывітаў юнакоў і дзяўчат, павіншаваў іх з хуткім заканчэннем навучання і пажадаў правільна выбраць прафесійны шлях. Выкладчык нарадзіўся і вырас у Ашмянскім раёне, таму моладзь Ашмяншчыны для яго асабліва блізкая. Уладзімір Іванавіч расказаў пра факультэты і кафедры, звярнуў увагу на наяўнасць інтэрната, паведаміў маладым людзям пра магчымасць займацца навуковай дзейнасцю. БДТУ лічыцца адной з найбольш прэстыжных устаноўнашай краіны. Шырокае кола спецыяльнасцей і факультэтаў дае магчымасць выпускнікам выбіраць. Многія з прысутных ужо вырашылі паступаць у дадзеную навучальную ўстанову. Школьнікі задавалі пытанні, удакладнялі розныя моманты. Прыемным сюрпрызам для слухачоў стала выступленне вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта”. Калектыў існуе ўжо 27 год, а кіраўніком ансамбля з’яўляецца Аляксандр Лях. Лагодныя і шчымлівыя песні ліліся са сцэны, напаўняючы сэрцы слухачоў замілаваннем і радасцю. Школьнікі падпявалі артыстам і падтрымлівалі іх шчырымі апладысментамі. Удзельнікі літаратурнага клуба “Ветліца” падарылі выпускнікам хвілінку паэзіі. Гэта дало магчымаць вучням адзінаццатых класаў зразумець, што ў БДТУ, акрамя вучобы, можна прымаць актыўны ўдзел у грамадскім і творчым жыцці: спяваць, пісаць вершы, ладзіць акцыі, канцэрты, дабрачынныя мерапрыемствы. У канцы сустрэчы дырэктар СШ № 1 Марына Куліковіч падзякавала выкладчыкам за візіт, змястоўны аповед і ўручыла невялікі падарунак. Уладзімір Куліковіч падараваў школьнікам некалькі кніг і дапаможнікаў. Пасля заканчэння мерапрыемства выпускнікі мелі ўнікальную магчымасць пагутарыць з выкладчыкамі, задаць хвалюючыя пытанні.