Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
30.11.2022

Упрыгожым "ёлку памяці" разам!

 Хутка Новы год. Напярэдадні свята рэдакцыя газеты "Ашмянскі веснік «прапануе чытачам далучыцца да марафону» Ёлка памяці", які стартуе ў рэдакцыі 1 снежня. У год гістарычнай памяці гэта асабліва актуальна, цікава, пазнавальна. У кожнага з нас, па-за ўсякім сумневам, захаваліся ёлачныя ўпрыгажэнні, цацкі, у тым ліку зробленыя сваімі рукамі. Яны ў розныя гады радавалі нас, з'яўляючыся на Прыгажуні-ёлцы. Мы памятаем аб кожнай цаццы. Разам з ёй мы вяртаемся ў сваё дзяцінства і гатовыя распавесці яе гісторыю: як з'явілася яна ў нашай калекцыі, чым дарога і памятная. Запрашаем жыхароў горада прыняць удзел у марафоне. Прыходзьце са сваімі ёлачнымі ўпрыгожваннямі. Усе разам мы створым "ёлку памяці", прыбраўшы яе арыгінальнымі ўпрыгожваннямі розных гадоў, распавёўшы гісторыю кожнага на старонках газеты"Ашмянскі веснік".