Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.03.2023

Валянціна Вінцэловіч: «У Пасланні Прэзідэнт расставіць акцэнты ў развіцці дзяржавы»

Валянціна Вінцэловіч, старшыня Крэйванцаўскага сельвыканкама: - На мой погляд, у штогадовым Пасланні да беларускага народа і парламента кіраўнік дзяржавы расставіць важныя акцэнты. Праблемы міжнароднай бяспекі, эканамічныя пытанні, партыйнае будаўніцтва-на парадку дня ў нашай краіне. Кожнага беларуса, безумоўна, хвалюе рост даходаў, цэны, ахова здароўя, падтрымка шматдзетных сем'яў, адзінокіх грамадзян, вайскоўцаў, жыллё, развіццё гарадоў і вёсак. Думаю, з вуснаў беларускага лідара мы пачуем адказы на ўсе гэтыя пытанні. Гэта будзе пасыл, каб кожны з нас задумаўся: што я магу зрабіць на карысць міру і стварэння?