Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.10.2020

Віншаванні ад губернатара вобласці прымала мама алімпійскага чэмпіёна Андрэя Барбашынскага

   У Дзень маці прынята ўшаноўваць шматдзетных маці, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прыёмных бацькоў, а таксама жанчын, якія выхавалі годных дзяцей, людзей, якія праславілі родны край.    Нядзіўна, што да шматлікіх віншаванняў, якія прымае сёння Яніна Іосіфаўна Барбашынская, дадалося асабліва значнае. Падарунак і кветкі ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка маці алімпійскага чэмпіёна ўручылі першы намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэй Гардзей і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Астрамовіч.    Яніна Іосіфаўна, для якой візіт гасцей стаў нечаканасцю, адзначыла, што заўсёды вучыла сына працаваць і ў любой сітуацыі заставацца чалавекам. Відавочна, што саветы маці сталі для алімпійскага чэмпіёна той пуцяводнай зоркай, якая дапамагла яму дамагчыся поспеху. Ашмянскі Веснік