Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.05.2023

Віншаванні ад кіраўніцтва раёна прымалі ветэран і вязні фашысцкіх лагераў

78-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне святкуе наша краіна і ў першую чаргу тыя, хто прайшоў франтавымі дарогамі, змагаўся ў тыле, перажыў гады ваеннага ліхалецця. Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь наведваюць ветэранаў вайны, вязняў фашысцкіх лагераў і выказваюць ім словы ўдзячнасці за магчымасць жыць у міры. Акцыя "Мой падарунак ветэрану" атрымала працяг і сёлета. Старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Станіслава Бралкоўскага, падзякаваў яму за мужнасць, праяўленую ў гады вайны, і перадаў падарунак ад губернатара Гродзенскай вобласці. Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Бельчанка, ваенны камісар Ашмянскага раёна Ігар Місюкевіч, старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Раіса Турлай, прадстаўнікі раённых арганізацый РГА «Белая Русь», Беларускага Фонду міру. Музычны падарунак паднеслі Станіславу Юльянавічу Бралковскому работнікі культуры. Віншаванні і падарункі з нагоды свята прымалі таксама перанеслі выпрабаванні ваеннага ліхалецця Васіль Кірылавіч Жаўняк, і Марыя Ягораўна Селядцова.