Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.03.2020

Вучаніцы Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў перамаглі на міжнародным творчым конкурсе “Мой сябра — баян”

   Для выхаванак Наталлі Канстанцінаўны Каспяровіч і Іны Мікалаеўны Гайдукевіч удзел у такіх творчых спаборніцтвах – справа звыклая. Штогод яны заяўляюць аб сабе не менш чым на дзесяці конкурсах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Выступаюць дзяўчынкі як сола, дуэтам, так і ў складзе ўзорнага ансамбля “Мелодыка”, якім кіруе Наталля Канстанцінаўна Каспяровіч. Свой творчы дар развіваюць юныя баяністкі і падчас канцэртаў, што ладзяцца на раённай сцэне і ў сельскім Доме культуры аграгарадка Гальшаны, а таксама ў сценах школы мастацтваў.    Практычна ўсе творчыя конкурсы для дзяўчынак паспяховыя, таму яны неаднаразова былі адзначаны прэміямі са спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных дзяцей і моладзі. Апошні з іх – “Мой сябра – баян”, які прайшоў у Гомелі, прынёс Анастасіі другое месца, а Ангеліне – трэцяе. У гэтым прэстыжным конкурсе прымала ўдзел каля 130 дзяцей з Украіны, Літвы, Беларусі.    На пытанне, ці адчувалі хваляванне падчас выступлення на сцэне такога ўзроўню, гальшанскія баяністкі ў адзін голас адказалі, што зусім не. Пагружаючыся ў свет музыкі, яны забываюцца пра пачуццё страху. Хваляюцца за сваіх таленавітых вучаніц хіба што настаўнікі. Яны ганарацца сваімі выхаванкамі і спадзяюцца, што музыка стане часткай і іх прафесійнага жыцця.    Анастасія зараз вучыцца ў чацвёртым класе, а Ангеліна — у трэцім. Калісьці ў музычную школу прывялі іх мамы. Разам з настаўнікамі яны выбралі для сябе менавіта гэты музычны інструмент, і зусім не шкадуюць, бо не ўяўляюць свайго жыцця без чароўнай мелодыі баяна. Ангеліна Ляўкоўская нават у санаторый паехала з інструментам і там дала некалькі канцэртаў для адпачываючых. І ў Балгарыю падарожнічаў баян: у гэтай краіне Ангеліна са сваёй настаўніцай Інай Мікалаеўнай Гайдукевіч пабывалі як пераможцы аднага з творчых конкурсаў.    Паспяхова займаюцца дзяўчынкі не толькі ў школе мастацтваў. У агульнаадукацыйнай у іх таксама па ўсіх прадметах высокія адзнакі. Больш за ўсё яны любяць матэматыку. А ў вольную хвіліну, як і ўсе дзеці-гарэзы, юныя баяністкі бавяць час са сваімі равеснікамі, гуляюць у гульні, перапісваюцца ў сацыяльных сетках, “даюць канцэрты” сваім брацікам і сястрычкам. Аліна САНЮК. Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.