Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
26.05.2021

Экзамены для выпускнікоў 9 і 11 класаў Гродзенскай вобласці пройдуць з 1 па 9 чэрвеня

   Пры правядзенні выпускных экзаменаў ва ўсіх школах рэгіёну ўлічаць асаблівасці эпідэміялагічнай сітуацыі.    Сёлета на Гродзеншчыне пасведчанне аб атрыманні базавай адукацыі атрымаюць больш за 10 тысяч дзяцей, атэстаты аб сярэдняй адукацыі-парадку 5730 выпускнікоў.  Асноўныя выпускныя іспыты для 9-класнікаў і 11-класнікаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.    Змены ў парадак і форму правядзення выпускных экзаменаў у гэтым годзе, у параўнанні з мінулым, не ўносілі. Як і раней, дзевяцікласнікі напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную працу па матэматыцы. Выпускныя іспыты для іх пройдуць 2, 4 і 8 чэрвеня.    Выпускнікоў 11 класаў чакае выклад па адной з дзяржаўных моў, кантрольная работа па матэматыцы, а таксама вусны экзамен па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Дні пісьмовых экзаменаў для выпускнікоў 11 класаў-1, 3 і 7 чэрвеня.    Акрамя таго, 25 і 26 траўня для вучняў чатырох школ вобласці дадаткова прадугледжаны экзамены па мовах нацыянальных меншасцяў – польскаму і літоўскаму. 9-класнікі напішуць дыктоўкі, 11-класнікі пакажуць веданне мовы, напісаўшы пераказ.    Пры правядзенні выпускных экзаменаў ва ўсіх школах рэгіёну ўлічаць асаблівасці эпідэміялагічнай сітуацыі.       – Будзе арганізавана сацыяльнае дыстанцыяванне паміж навучэнцамі, аб'яднанне двух розных класаў пры здачы экзаменаў выключана, – распавяла начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Святлана Кавалеўская.    Ужо 10 чэрвеня пройдуць выпускныя вечары. Праводзіць выпускныя вечары рэкамендавана ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У выпадках калі ў школе няма актавай залы або памяшканне вельмі маленькае, выпускны вечар дазваляецца праводзіць ва ўстановах культуры або дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пры правядзенні выпускных вечароў будуць прыняты ўсе меры бяспекі. Урачыстае ўручэнне атэстатаў выпускнікам з удзелам іх бацькоў рэкамендавана праводзіць на свежым паветры. Графікі правядзення выпускных накіроўваюцца ва УУС, МНС, каб забяспечыць дзяжурства праваахоўных органаў падчас правядзення мерапрыемстваў.    Пасля, у тыя дні, што засталіся да цэнтралізаванага тэставання-з 11 па 15 чэрвеня - ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з патрэбай арганізуюць дадатковыя заняткі для выпускнікоў 11-х класаў. Гэта дазволіць будучым абітурыентам правесці час з карысцю і старанна падрыхтавацца да здачы ЦТ.    Гродзенская праўда