Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.04.2020

Конкурс коміксаў і калажаў на экалагічную тэму стартаваў на Гродзеншчыне

   Конкурс коміксаў і калажаў на экалагічную тэму аб'явіў абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі.    У конкурсе – дзве намінацыі: калажы і коміксы. Першыя прапануецца зрабіць на тэму «Вясновыя палы-бяда для ўсіх". Для стварэння калажаў можна выкарыстоўваць выразкі з газет, часопісаў, непатрэбныя здымкі. Галоўнае – ніякай кампутарнай графікі, апрацоўкі і мантажу.    "Мы За чыстае паветра" - тэма коміксу. Раскрыць яе трэба ў 10-15 малюнках. Стыль і метад выканання можа быць любым. Галоўнае-стварыць цікавую гісторыю і не менш цікава прадставіць яе ў серыі малюнкаў.     Работы прымаюцца да 21 красавіка на электронны адрас ekocentr63@mail.ru. гэта можа быць фатаграфія калажа або коміксу, а таксама электронная версія калажа аб'ёмам не больш за 10 Мб. "Гродзенская праўда"