Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
20.05.2020

На Гарадзеншчыне сфарміравана абласная выбарчая камісія

   У аблвыканкаме адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта. На парадку дня актуальны пытанне маючай адбыцца выбарчай кампаніі – утварэнне абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.    Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.    У працы пасяджэння прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч.    - У склад камісіі павінны быць абраныя годныя людзі, якія раней маюць досвед такой працы, якія карыстаюцца аўтарытэтам у працоўных калектывах, у сваіх рэгіёнах, – падкрэсліў падчас правядзення пасяджэння Уладзімір Краўцоў.    Як далажыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Валерый Клімовіч, з 9 па 17 траўня прайшло вылучэнне прадстаўнікоў у абласную выбарчую камісію. Усяго за гэты перыяд былі вылучаныя 16 чалавек, у тым ліку 3 - ад палітычных партый, 10 - ад грамадскіх аб'яднанняў і 3-шляхам падачы заяў грамадзян.    На сумесным пасяджэнні члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і члены аблвыканкама галасавалі за кожную кандыдатуру ў склад абласной выбарчай камісіі. У выніку камісія ўтворана ў складзе 13 чалавек. Таксама прынята рашэнне,што абласная выбарчая камісія размесціцца ў будынку аблвыканкама па вуліцы Ажэшкі, 3, у кабінеце №116. Першае яе пасяджэнне пройдзе 21 мая. "Гродзенская праўда"