Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
05.07.2021

Пракуратура Смаргонскага раёна: у суд накіравана крымінальная справа аб здзеках над дзяржаўным сімвалам

   Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання.    Пракуратура Смаргонскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да непаўналетняга мясцовага жыхара К., якому інкрымінавана здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.    Паводле матэрыялаў крымінальнай справы 29 мая гэтага года ў 23.30 К. вырашыў прадэманстраваць сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга і сарваў яго з фасада будынка Жодзішкаўскай сельскай бібліятэкі.    Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, дастатковасці сабраных доказаў, аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з крымінальна-прававой кваліфікацыяй дзеянняў зробленага паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.    У дачыненні да 17-гадовага абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе аддачы непаўналетняга пад нагляд.