Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.09.2020

Груз адказнасці за захаванне памяці пра вайну ляжыць у першую чаргу на моладзі-Віктар Лісковіч

   Груз адказнасці за захаванне памяці пра вайну ляжыць у першую чаргу на моладзі. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч падчас пасяджэння секцыі "Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці" на VII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.    "Мы не можам пакінуць без увагі пытанні захавання гістарычнай памяці аб нашай агульнай Вялікай Перамозе. Нашы бацькі і дзяды спынілі катастрофу. Але свет ігнаруе трагічныя ўрокі мінулага. Сёння мы ўсё больш гаворым пра неабходнасць не толькі захаваць, але і абараніць перамогу нашых народаў. Груз гэтай адказнасці ляжыць у першую чаргу на моладзі. Менавіта маладому пакаленню беларусаў і расейцаў трэба будзе прыкласці ўсе намаганні, каб зберагчы мір і спакой у нашых краінах, памятаючы пра тое, праз што прайшлі нашы народы", - сказаў Віктар Лісковіч.    Беларусь і Расія рэалізавалі комплекс мер і ініцыятыў на ўзроўні сістэмнай дзяржаўнай палітыкі па ўвекавечанні памяці аб вайне і яе героях. "Адным з такіх праектаў з'яўляецца ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату. Таксама праводзіцца рэканструкцыя аб'ектаў Брэсцкай крэпасці", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.    VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ён прысвечаны тэме "гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі". Арганізаваны пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, процідзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Пройдуць таксама сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі і экспертная сесія высокага ўзроўню "адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі".    Пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, выканання дакументаў, прынятых на папярэдніх форумах, развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін разгледзяць на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.    Цэнтральнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі працы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент.