Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20.01.2022

Ашмянцы адзначылі Вадохрышча

  На календары  – Б огаяўленне (ў народзе  – В адохрышча), якое нагадвае нам пра хрышчэнне ў рацэ Іардан самога Ісуса Хрыста. Для праваслаўных вернікаў свята пачынаецца ўрачыстай службай у царкве, на якой асвячаецца вада. Гэтай вялікай святыняй сёння людзі акрапляюць свае кватэры і рэчы, п’юць з малітвай і клапоцяцца, каб хрышчэнскай вады хапіла на цэлы год – да наступнага свята. Аднак запасацца цэлымі літрамі яе не варта. Святары тлумачаць, што нават кропля хрышчэнскай вады не страчвае цудадзейнай сілы і здольна асвяціць не адно вядро звычайнай. Спакон веку асаблівасцю гэтых дзён студзеня з’яўляецца паніжэнне тэмпературы надвор’я. Але сёлета прырода вырашыла пайсці супраць звыклых традыцый і прынесла не зусім спрыяльную для акунання пагоду. Аднак нуль на тэрмометры, высокая вільготнасць і вецер не спалохалі ашмянцаў. Традыцыйна вадохрышчанскае купанне праводзіцца ў Ашмянах пасля богаслужэння ў храме Уваскрасення Хрыстова. Іерэй Сергій Мігель разам з пеўчымі накіроўваецца на вадаём у квартале Будаўнікоў. Пасля малітвы і асвячэння іардані, якую загадзя выразаюць у лёдзе супрацоўнікі Ашмянскага РАНС, айцец Сергій павіншаваў ашмянцаў са святам Богаяўлення і пажадаў  моцнага здароўя і душэўнай радасці. На Вадохрышча ў Ашмянах акунаюцца і праваслаўныя, і католікі, і тыя, хто пажадаў загартаваць арганізм ад хваробаў. Дарэчы, і ў праваслаўны храм за святой вадой таксама прыходзяць людзі розных канфесій. Гэта традыцыя яднае праваслаўных і католікаў і з’яўляецца знакам асаблівай Божай ласкі, бо Вадохрышча прыпадае акурат у першы дзень Тыдня малітваў за адзінства хрысціян. Сёлета не пабаяліся акунуцца ў сцюдзёную ваду і жанчыны. Праўда, мужчыны былі больш смелымі. У многіх з іх ужо вялікі вопыт пагружэння ў Вадохрышчанскую купель. Не першы год акунаюцца ў цудадзейную ваду жыхары ашмян Браніслаў Ясевіч, Іосіф Красоўскі і Ігар Барысенка. Яны смела заходзілі ў купель і адзначалі, што гэта працэдура ўмацоўвае іх веру ў непахісную сілу ласкі Боскай, якая зберажэ ў моцныя маразы, а таксама абароніць ад хвароб. Па іх прыкладзе накіроўваліся да іардані і іншыя жыхары горада. Сагрэцца пасля абраду можна было гарачым чаем з бутэрбродамі, які арганізавалі работнікі ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”. У сваё прафесійнае свята пільна неслі службу супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Эдуард Кардэль.