Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.04.2022

Ашмянцы выйшлі на добраўпарадванне горада

Афіцыйна суботнік пройдзе ў Ашмянскім раёне 9 красавіка, аднак многія арганізацыі, скарыстаўшы пагодныя дзянькі, адправіліся на замацаваныя за імі аб’екты загадзя. Галоўнае, каб быў парадак на адведзенай тэрыторыі, а калі — у суботу ці іншы дзень — не важна. Тут трэба дадаць, што ў красавіку ў раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, і работы хопіць усім. У службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў гэтыя дні задач шмат. Ім, як нікому, добра вядомы і стыхійныя сметнікі, і “захопленыя” зараснікам тэрыторыі, і куткі горада, якія даўно чакаюць гаспадарскай рукі. Сёння камунальшчыкі адправіліся ў канец вуліцы Савецкай, якая звілістай сцяжынкай спускаецца да Ашмянкі. А тут, у нізіне, сапраўдны сметнік, прыхаваны ад людскога вока. Мясцовыя жыхары ціхенька звозяць сюды смецце не адзін год, разлічваючы на тое, што камунальная служба ўсё роўна прыбярэ: ні сёння, дык заўтра. Акрамя ліквідацыі сметніка работнікі ЖКХ выразаюць запаланіўшыя нізіну кусты. Работы гэтай ім хопіць на некалькі дзён. Сёння завіхаліся на адведзенай тэрыторыі і работнікі ДБУ-28. У раёне вуліц Садовай і Пралетарскай яны “змагаліся” са шчыльным зараснікам кустоў, які вельмі псуе выгляд зарэчнай часткі горада. На другі бок ад вуліцы Барунскай, ля Францішканскага касцёла, дружна працавалі работнікі раённай і гарадской бібліятэк, раённага цэнтра культуры і Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны прыбіралі тэрыторыю вакол аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны і ўздоўж вуліцы Енджэя Снядэцкага. З кожным днём наш горад становіцца больш чыстым. І ўсё гэта дзякуючы нашаму старанню і жаданню зрабіць яго прывабным і ўтульным. АВ