Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.04.2022

Больш за сто дваццаць саджанцаў дрэў высаджана ў Ашмянах

Вясна – час садзіць дрэвы. Трэба паспець злавіць момант, пакуль глеба яшчэ насычана вільгаццю. А тут і нагода добрая: у раёне праходзіць месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку на зямлі, а таксама аб’яўлены раённы суботнік. Пад кіраўніцтвам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Карповіча прафсаюзныя актывісты разам з вучнямі і настаўнікамі гімназіі №1, райкамам БРСМ і членамі моладзевай арганізацыі з аграрна-эканамічнага каледжа, прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, работнікамі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адсаджвалі дрэўцы ў зялёных зонах: там, дзе саджанцы высахлі, не вытрымалі зімовай сцюжы ці сустрэліся з людскім злосным намерам. — Больш за сто дваццаць ліпаў, клёнаў і рабін, якія выдзеліў для пасадкі Смаргонскі лясгас, “паселяцца” на сталае месца жыхарства ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу, на зялёнай паласе, што вядзе ад маста праз Ашмянку (збоку Сухой) да будынка раённай бальніцы, — адзначыў Юрый Карповіч. – Новыя дрэўцы, у асноўным, клёны, упрыгожаць мікрараён шматпавярховай забудовы ўздоўж вуліцы Барунскай. Кожны саджанец мы абавязкова падвязваем, каб адчуваў ён сябе больш упэўнена і не скарыўся ветру. Будзем спадзявацца, што ўсе яны прыжывуцца і парадуюць нас пышнай зелянінай. АВ