Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27.02.2022

Па месцы знаходжання таксама можна прагаласаваць

Прыняць удзел у галасаванні на рэферэндуме мае магчымасць кожны грамадзянін, надзелены выбарчым правам. Зранку ў Беларусі адкрыліся 5510 участкаў па галасаванні на рэферэндуме, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 — у воінскіх часцях. У нашым раёне 20 участкаў, прычым адзін з іх знаходзіцца ў памяшканні цэнтральнай раённай бальніцы. Адкрыты яны будуць да 20.00. На кожным участку для галасавання прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку і з дрэнным зрокам. Тым жа, хто па стану здароўя ці па іншых сур’ёзных прычынах не можа прыйсці ў дзень рэферэндума ў памяшканне для галасавання, прадастаўлена права прагаласаваць па месцы знаходжання. Для гэтага неабходна звярнуцца ў сваю ўчастковую камісію – зрабіць гэта можна да 18.00. На Дакурнішскім участку для галасавання, як паведаміла старшыня камісіі, такім правам вырашылі скарыстацца некалькі дзясяткаў чалавек. — Паколькі Палянскі ўчастак для галасавання быў расфарміраваны, да нашага ўчастка былі далучаны вёскі Анкуды, Працкаўшчызна, Пятрулі, Ціханы, Вячкойні, Галіны. Адпаведна колькасць галасуючых, у тым ліку і састарэлых грамадзян павялічылася, — адзначыла старшыня камісіі. – Таму ўжо з раніцы быў арганізаваны выезд дзвюх груп, пасля абеду да іх далучыцца яшчэ адна. Жыхары актыўна звоняць з просьбай уключыць іх у спіс галасуючых на даму. Наш карэспандэнт разам з членамі камісіі Міхаілам Сяргеем і Марыяй Аўгуль накіраваўся па адным з маршрутаў, каб паназіраць за ходам гэтай часткі галасавання. Так аб’ектыў фотакамеры заспеў некалькі момантаў. Галіна Дуброўская са Станцыі Ашмяны вельмі ўзрадавалася, калі ўбачыла членаў камісіі з урнай для галасавання – яе пажаданне пачулі. Стан здароўя не дазволіў ёй сёлета прыйсці на ўчастак, аднак жанчына ўпэўнена, што аддаць свой голас за далейшае развіццё краіны – адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна і патрыёта. Неабыякавыя да лёсу краіны, на карысць якой усё жыццё працавалі, і пенсіянеры Альберт і Таіса Цялега. Яны таксама прагаласавалі па месцы знаходжання. Асаблівасць гэтага года – уплыў пандэміі каранавірусу. Трэба адзначыць, што нават хворыя COVID-19, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, могуць прагаласаваць. Па іх звароце з Бальнічнага ўчастка для галасавання адпраўляецца спецыяльная брыгада – члены камісіі ў спецыяльнай экіпіроўцы. Некалькі чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, як паведаміла старшыня камісіі, ужо прагаласавалі на даму. АВ