Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Русская версия / Новости / Новости района
10.08.2022

Райкам прафсаюза работнікаў АПК Ашмяншчыны трымае на кантролі пытанні працы і адпачынку ўдзельнікаў уборачнай кампаніі

У гаспадарках Ашмянскага раёна поўным ходам ідзе ўборка ўраждаю. Каб уборачная кампанія прайшла своечасова і без страт, дбаюць не толькі аграрыі. Увесь спектр пытанняў, якія датычацца аховы працы і рэжыму адпачынку, трымаюць на кантролі прафсаюзы. — Падчас штотыднёвых маніторынгаў у сельгасарганізацыях раёна звяртаем увагу на забяспечанасць механізатараў гарачым харчаваннем, пітной вадой і сродкамі індывідуальнай аховы. Пастаянны акцэнт – на траўманебяспечныя участкі работ, машын і механізмаў, — заўважае ў размове старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай. Нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя пытанні прафсаюзны лідар вырашае сумесна з кіраўніцтвам сельгасарганізацый, а таксама сваімі памочнікамі – старшынямі прафсаюзных пярвічных арганізацый і грамадскімі інспектарамі па ахове працы, парушэнні ўсё роўна выяўляюцца. Сярод найбольш распаўсюджаных – камбайнеры і аператары на зернетаках абуваюць гумовыя шлёпанцы і ігнаруюць спецвопратку. Усплываюць і факты адсутнасці на жатках камбайнаў ахоўных карпусоў. А гэта можа ў лічаныя хвіліны прывесці да сур’ёзных траўмаў. — Як правіла, галоўнай іх прычынай служыць чалавечая нядбаласць, – расказвае Раіса Турлай. — Таму нам важна, каб нормы аховы працы выконваліся. На гэта мы заўсёды нацэльваем спецыялістаў гаспадарак. Каб уборка шла зладжана, для механізатараў ва усіх гаспадарках арганізавана гарачае харчаванне. Двойчы яго атрымліваюць гарачым работнікі КСУП “Гальшаны” і СУП “АграМалРай”. У дадатак да ўсяго абеды тут бясплатныя. Сюды трэба яшчэ дадаць СУП “АграГродзі”. Калі мы наведаліся ў сталовую КСУП Кракоўка”, з кухні даносіўся смачны пах ежы. На абед у той дзень быў суп са свежай капусты і гуляш з макаронамі, а на падвячорак – каўбасныя вырабы. — Сёння нам трэба накарміць каля 60 чалавек, — адзначыла повар Ядзвіга Юшкевіч. — Разам са сваёй памочніцай Леакадзіяй Аўсюкевіч і раздатчыцай Яўгеніяй Карповіч з пастаўленымі задачамі мы спраўляемся. Абеды дастаўляем на аўтамабілі Ашмянскіх электрычных сетак, кузаў якога абсталяваны сталом і лаўкамі. Хто жадае – абедае ў машыне. Работнікі зернесушыльнага комплексу размяшчаюцца ў сталовай: для гэтага тут створаны ўсе неабходныя ўмовы. Як правіла, абед у механізатараў займае няшмат часу. Кожная пагодная хвіліна зараз – на вагу золата. Трэба паспець сабраць важкі ўраджай без страт, але пры гэтым не забыцца пра бяспеку і адпачынак.