Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31.01.2022

У Ашмянах утворана раённая камісія па рэферэндуме

  Разгледзеўшы пратаколы сходаў кіруючых органаў арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ашмянскай раённай камісіі па рэферэндуму, на падставе часткі дзевятай артыкула 24 і артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЛІ: 1. Утварыць Ашмянскую раённую камісію па рэферэндуму колькасцю адзінаццаць чалавек у наступным складзе: Абрамовіч Валянціна Іванаўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і шляхам падачы заявы грамадзян; Вайшнаровіч Віктар Іванавіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і шляхам падачы заявы грамадзян; Жылік Сяргей Аляксандравіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і шляхам падачы заявы грамадзян; Карповіч Юрый Міхайлавіч, вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян; Каханоўская Тэрэса Казіміраўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” і шляхам падачы заявы грамадзян; Прахарэнка Ірына Леанідаўна, вылучана шляхам падачы заявы грамадзян; Тарашкевіч Вольга Тадэвушаўна, вылучана шляхам падачы заявы грамадзян; Хілінскі Станіслаў Пятровіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй прафсаюза Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і шляхам падачы заявы грамадзян; Юнашка Ала Іосіфаўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і шляхам падачы заявы грамадзян; Ярашэвіч Уладзімір Іванавіч, вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян; Яшына Галіна Уладзіміраўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і шляхам падачы заявы грамадзян. 2. Устанавіць, што Ашмянская раённая камісія па рэферэндуму размяшчаецца па адрасе: г. Ашмяны, вуліца Савецкая, 103, каб. 28, 34, тэл. (801593)72366. 3. Вызначыць 26 студзеня 2022 г. датай правядзення першага арганізацыйнага паседжання Ашмянскай раённай камісіі па рэферэндуму. 4. Упаўнаважыць прадстаўніка Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта абараняць інтарэсы прэзідыума Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў судзе ў выпадку абскарджання дадзенага рашэння ў судовым парадку. 5. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце “Ашмянскі веснік” у сямідзённы тэрмін з даты прыняцця.