Афіцыйны сайт

Ашмянская раённая бібліятэка

    На 01.01.2017 года ў склад ДУК «Ашмянская раённая бібліятэка» ўваходзіць 14 сельскіх бібліятэк, 2 гарадскія бібліятэкі, 1 раённая дзіцячая бібліятэка і 4 аддзелы раённай бібліятэкі, у тым ліку перасоўная бібліятэка – бібліобус для абслугоўвання аддаленых населеных пунктаў. Структурныя падраздзяленні ДУК «Ашмянская раённая бібліятэка» з'яўляюцца агульнадаступнымі ўстановамі, якія забяспечваюць свабодны доступ да інфармацыі і культурнай спадчыны праз бібліятэчныя фонды. Штогод паслугамі бібліятэк карыстаецца 20 тысяч чалавек, агульная кнігавыдача складае 385 тысяч экзэмпляраў дакументаў. Карыстальнікі наведваюць бібліятэкі больш за 150 тысяч разоў у год. Сёння бібліятэкі з'яўляюцца інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну, іх універсальны фонд налічвае 350 тысяч выданняў. Эфектыўна выкарыстоўваюцца ў практыцы работы бібліятэкі камп'ютарныя магчымасці. Камп'ютэрызаваны ўсе бібліятэкі, 17 маюць доступ у інтэрнэт і адрас электроннай пошты. Карыстальнікі усіх публічных бібліятэк раёна маюць доступ да электроннага каталога раённай бібліятэкі з дапамогай яе сайта. Для інвалідаў па зроку пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі створана спецыялізаванае працоўнае месца. Пры бібліятэках эфектыўна працуюць 8 мультымедыйных і 2 інфармацыйна-адукацыйных цэнтры. Павышэнню прававой культуры насельніцтва і забеспячэнню наведвальнікам бібліятэк свабоднага доступу да прававой інфармацыі садзейнічае работа 4 публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Штогод да паслуг цэнтраў звяртаюцца звыш 2 тысяч чалавек. Кожны 2 і 4 чацвер месяца ў ПЦПІ раённай бібліятэкі бясплатны прыём вядзе юрыст юрыдычнай кансультацыі па Ашмянскім раёне. Своечасоваму інфармаванню насельніцтва ў галіне заканадаўства і права садзейнічаюць масавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэтых цэнтрах. Штогод праводзіцца больш за 1000 інфармацыйна-масавых мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі, прымеркаваных да знамянальных падзеях грамадскага жыцця, юбілейных дат літаратурнага і краязнаўчага календароў. Супрацоўнікамі бібліятэк пастаянна вядзецца пошук новых форм работы па прыцягненню патэнцыйных чытачоў у бібліятэкі. Увайшлі ў практыку работы такія формы як: чытальная зала пад адкрытым небам, буктрэйлер, флэшмоб, буккросінг і інш Пры бібліятэчных установах працуюць 20 аматарскія аб'яднанні для дзяцей і дарослых.
   Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце бібліятэк можна атрымаць на афіцыйным сайце ДУК «Ашмянская раённая бібліятэка» www.biblio-oshm.by.