Афіцыйны сайт

Прафесійнае свята для работнікаў ААТ "Ашмянскі мясакамбінат"

    Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу святкуецца штогод у трэцюю нядзелю лістапада. Добрай традыцыяй ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" стала адзначаць гэтае свята ўсім калектывам. 16 лістапада ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу для супрацоўнікаў прадпрыемства.
     Зала, як заўсёды, была поўная. У ганаровым шэрагу - ветэраны працы прадпрыемства, сярод якіх і былы дырэктар Т. У. Філіповіч, а таксама маладыя спецыялісты. Павіншавалі са святам прысутных у зале намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Г. С. Людковская, дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання А. І. Маркевіч і прадстаўнікі банкаў. Правялі цырымонію ўзнагароджання дырэктар ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" І. В. Лупіш і старшыня назіральнага савета В. С. Комар. Р. Н.Турлай уручыла каштоўныя падарункі ад прафсаюза работнікаў АПК. Таксама падарункі былі ўручаны ад грамадскага аб'яднання "Белая Русь" намеснікам старшыні Н.Ю.Ліпавой.
    Святочны настрой дарылі народны ансамбль народнай песні "Жытніца" і народны тэатр танца і песні "Імпульс".