Афіцыйны сайт

Фестываль беларускай песні

   Цудоўны падарунак да Дня работнікаў культуры атрымаў народны ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і вольнага часу аг. Кракоўка – чарговая паездка у Літоўскую Рэспубліку. На гэты раз свой творчы падарунак удзелькі калектыву падаравалі для беларускіх літоўцаў і жыхароў г. Швянчоніс на ХХІ “Фестывалі беларускай песні”, які адбыўся 7 кастрычніка. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел аматарскія калектывы беларускай дыаспары з Вільнюса, Клайпеды, Вісагінаса, Шальчынінкая, а таксама з Латвіі.