Афіцыйны сайт

Гаспадыня Ганна і капусныя вячоркі

   Спакон веку на нашай зямлiцы было шмат святаў, але самыя шчодрыя, самыя радасныя прыходзiлiся на восень, калi людзi, прыбраўшы з палёў i агародаў ураджай, рабiлi загатоўкi на ўсю зiму. У народзе казалi: «Верасень багаты яблыкамi, кастрычнiк - капустай, а лiстапад - квашанкай». 8 кастрычнiка святкавалi Сяргея-капуснiка. Пачынаючы з гэтага дня гаспадынi запрашалi да сябе  суседак, каб дапамаглi нарубiць капусты на зiму i засалiць яе.
   25 лiстапада сельскi клуб аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасiў аднавяскоўцаў на старадаўнi славянскi абрад «капусныя вячоркi».  Гаспадыня Ганна паклiкала да сябе на падмогу гурт жанчын i дзетак, каб заквасiць капусту. I пайшла ладзiцца справа пад народныя песні ды прымаўкі, карагоды ды загадкi. Не забылiся i пра дарагiх гасцей, гледачоў, якiх запрасiлi прыняць удзел у сялянскiх гульнях: гульне-карагодзе «Капуста»,  «Перацягнi лапаць», «Капуста у каўпаку», «Пападзi у чугунок».
   Вось і яшчэ адзiн суботнi вечар прайшоў  у клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны цiкава i пазнавальна, і смачна!  Атрымалася так, што i капусты нарубiлi, i заквасiлi, i ў гульнi нагулялiся, i песен добрых паслухалi.  А напрыканцы задаволеныя гледачы яшчэ i пiрагоў з капустай пасмакавалi!