Афіцыйны сайт

Назад у мінулае

   26 кастрычніка ў выставачнай зале Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча адбылася слайд-праграма “Назад в прошлое”, прысвечаная адкрыццю выстаўкі «Наследие Советской страны». Музейныя супрацоўнікі падрыхтавалі падарожжа ў мінулае, якое здзейснілі разам з навучэнцамі 10-га «Б» класса сярэдняй школы № 2 горада Ашмяны. Фотаздымкі, відэасюжэты, аповяд вядучых дазволілі спачатку акунуцца ў падзеі 100-гадовай даўнасці – у кастрычнік 1917 года, затым перанесціся на Ашмяншчыну і пазнаёміцца з павятовым рэўкомам.
   Цалкам усталявалася Савецкая ўлада ў нашым краі ў 1939 – 1940-я гг. Чорнай паласой ў жыцці раёна стала Вялікай Айчынная вайна. Асобныя відэасюжэты прысвячаліся савецкай адукацыі, быту, культуры. Напрыканцы мерапрыемства госці разам з вядучымі выканалі ў папулярным жанры “караоке” песню савецкага перыяду.