Афіцыйны сайт

Прырода і мы – лепшыя сябры

  11 лістапада  ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны прайшоў дзень экалогіі “Прырода і мы –  лепшыя сябры”. Была падрыхтавана тэматычная падборка літаратуры “Прырода роднага краю”.
  На пачатку дня група малодшых чытачоў пазнаёмілася з кнігами аб прыродзе. Асаблівую  ўвагу прыцягнулі кнігі з серыі «Маленький  профессор» – «Цвета в природе.  Зелёный», «На лесной тропинке», «Удивительные растения Беларуси», а таксама кнігі з серыі «Рассказы Деда Природоведа» і інш.
   З вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту была праведзена гутарка “Праз кнігу ў свет прыроды”. Школьнікі зачытвалі вершы, асабліва спадабаўся ўсім верш Я.Жабко «Волшебница природа», а таксама адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны.
   З дарослымі ў канцы дня вялі дыялог “Як захаваць нашу зямлю чыстай”. Размова асноўвалася на матэрыялах экалагічнага куфэрка “Прырода просіць дапамогі”, які ўжо некалькі год існуе ў бібліятэцы. Ён дапамагае вырашаць многія экалагічныя пытанні на мясцовым узроўні. На працягу года кожны жыхар мае магчымасць напісаць на паперцы і апусціць ў экалагічны куфэрак сваё меркаванне,  сваю прапанову аб тым, што шкодзіць прыродзе, засмечвае навакольнае асяроддзе і што для гэтага трэба зрабіць. Пасля гэтыя пытанні вырашаюцца мясцовай уладай.
    Дзень атрымаўся насычаным, чытачы атрымалі шмат цікавых і карысных ведаў па экалогіі.