Афіцыйны сайт

Падарожжа ў Краіну здароўя!

   Здароўе - гэта самае каштоўнае наша багацце. Калі дзецям з самага нараджэння прывіваць здаровы лад жыцця, то неўзабаве можна спадзявацца на рост здаровай нацыі.
   11 лістапада ў аддзеле культуры і вольнага часу аг. Гальшаны прайшла пазнавальна-гульнявая праграма для дзяцей малодшага ўзросту «Пуешествие в страну здоровья». Вядучая мерапрыемства Вітамінка павіталіся з дзецьмі і спытала ў іх, што ж азначае слова «здравствуй». Дзеці задумаліся пра тое, што пры прывітанні на рускай мове людзі жадаюць адзін аднаму здароўя.
У ходзе мерапрыемства дзеці і Нязнайка даведаліся, што кожны чалавек - сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту займацца фізкультурай, загартоўваннем, выконваць правілы асабістай гігіены. Ці ўсе прадукты, якія мы ядзім, карысныя для нас? У чым адрозненне паміж смачнай і карыснай ежай? Што такое вітаміны, якую карысць яны прыносяць? У якіх прадуктах, якія з іх утрымліваюцца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі мерапрыемства. Далей былі праведзены рухомыя і слоўныя гульні, хвілінкі пытанняў і адказаў.
   Пазней прысутныя прынялі ўдзел ва ўсімі любімай гульні «Поле цудаў»  на тэму "Здароўе". Усе атрымалі невялікія падарункі.
   Мерапрыемства прынесла дзецям шмат радасці, новых карысных ведаў аб правільным харчаванні і здаровым ладзе жыцця.