Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.03.2021

Персаніфікаваны ўлік грамадзян

   Пры звароце за назначэннем пенсіі пацвярджэнне стажу і заробку за перыяды работы пасля 1 студзеня 2003 года ажыццяўляецца на падставе звестак персаніфікаванага ўліку.
   Кожнаму працуючаму грамадзяніну органамі фонду адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак, на якім назапашваецца інфармацыя аб працоўным стажы, сумах выплат (даходу), на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, налічаных і выплачаных абавязковых страхавых узносах, сумах і перыядах дапамог па часовай непрацаздольнасці і інш.
    Важна! На памер будучай пенсіі ўплываюць працягласць стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў і памер заробку, з якога выплачаныя ўзносы.
Каб пераканацца ў дакладнасці прадстаўленых звестак аб стажы і заробку, грамадзяне маюць права атрымаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў іх індывідуальным асабовым рахунку.
   Спосабы атрымання інфармацыі з індывідуальнага асабовага рахунку:
  • звярнуцца ў раённы аддзел (сектар) фонду, прад'явіць пасведчанне сацыяльнага страхавання, дакумент, які сведчыць асобу, або дакумент для выезду за мяжу і запоўніць заяву устаноўленага ўзору. Інфармацыя выдаецца органам фонду бясплатна;
  • пры наяўнасці асабістай электроннай лічбавай подпісы альбо унікальнага ідэнтыфікатара на Адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) аказваецца паслуга па прадастаўленні звестак аб датах прыёму і звальнення і Сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы. Код паслугі: 3.25.02-ф. паслуга прадастаўляецца на платнай аснове пры запаўненні электроннай заяўкі і заключэнні дагавора на аказанне паслуг;
   Па атрыманне інфармацыі можна звярнуцца ў аддзяленні «Белпошты» і «Белтэлекама». Спіс такіх аддзяленняў "Белпошты" і "Белтэлекама" размешчаны на сайце Фонду (адрас сайта: ssf.gov.by) у раздзеле "е-сэрвісы".  Пры звароце пры сабе неабходна мець дакумент які сведчыць асобу і пасведчанне сацыяльнага страхавання. Паслуга прадастаўляецца на платнай аснове.