Афіцыйны сайт

Cемінар Роля бібліятэчных устаноў раёна ў папулярызацыі экалагічных ведаў

   16 лістапада ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правяла для супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў семінар “Роля бібліятэчных устаноў раёна ў папулярызацыі экалагічных ведаў”. Семінар адбыўся на базе раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны, якая з’яўляецца эка-школай па распаўсюджванні прыродазнаўчых ведаў сярод карыстальнікаў бібліятэк.
Прынялі удзел у рабоце семінара і вучні малодшых класаў ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”. Яны прапанавалі выстаўку малюнкаў на экалагічную тэму “Свет прыроды вачамі юных мастакоў”.