Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.05.2020

Аб тэрміне дзеяння пропускаў у пагранічную зону і памежную паласу

   У сувязі з уступленнем у законную сілу ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2020 г. № 172 "аб працягу тэрміну дзеяння дакументаў" Смаргонская памежная група інфармуе, што калі тэрмін дзеяння пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай зоне і памежнай паласе скончыўся (мінае) з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 г., то тэрмін яго дзеяння падаўжаецца на тры месяцы.
   Таксама Смаргонская памежная група адзначае, што ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў яго развіццё, не перашкаджаюць грамадзянам і юрыдычным асобам звярнуцца ўстаноўленым парадкам у тэрытарыяльны орган памежнай службы за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры для выдачы пропуску.