Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2024

Яркая канцэртная праграма і сапраўднае «Шоу асілкаў». Чым здзіўлялі ашмянцаў у Дзень Перамогі

Сапраўдным упрыгожваннем свята стала канцэртная праграма. Творчыя калектывы ўстаноў адукацыі падрыхтавалі яркія нумары, якія апавядаюць пра падзеі той вайны. Шчырыя вершы і песні нагадвалі пра важнасць міру і гармоніі. У святочны дзень яны гучалі асабліва ўрачыста. Маленькіх артыстаў прыйшлі падтрымаць іх бацькі, педагогі і сябры. Дружнымі апладысментамі гледачы падтрымлівалі выступоўцаў.

Педагогі і навучэнцы Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў таксама падрыхтавалі глыбокія і пачуццёвыя нумары. Хлопцы гралі на музычных інструментах, у дуэце са сваімі выкладчыкамі выконвалі душэўныя музычныя кампазіцыі. Маладое пакаленне ў кожным нумары імкнулася данесці простую ісціну-няма нічога даражэй міру і гармоніі.

Далей гледачоў чакала сапраўднае вулічнае прадстаўленне»Шоу асілкаў". Ашмянцы маглі не толькі назіраць за выступленнем спартсменаў, але і прымаць непасрэдны ўдзел у нумарах. Атлеты дэманстравалі цягавітасць, сілу і спрыт, здзіўляючы тым самым і дзяцей, і дарослых.