Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2024

Святкаванне 9 Мая ў Ашмянах завяршылася акцыямі "Спяваем Дзень Перамогі разам!" і "Свечка памяці"

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Вялікай Перамогі, працягнула насычаная вячэрняя праграма. Ашмянцаў чакаў канцэрт Народнага тэатра танца і песні «Імпульс» і запальныя рытмы ад артыстаў беларускай эстрады – Тэа і Вольгі Рыжыкавай. Ашмянцы з задавальненнем падпявалі любімым артыстам, дзяліліся ўсмешкамі і пазітывам.

Значным акордам мерапрыемства стала патрыятычная акцыя, прысвечаная перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, - "Спяваем Дзень Перамогі разам!". Па традыцыі да яе далучыліся прадстаўнікі органаў мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь.Завяршылася святкаванне 9 Мая ў Ашмянах акцыяй "Свечка памяці", якая прайшла ў гарадскім парку. Актывісты ГА БРСМ і гараджане, якія далучыліся да іх, запалілі лампады і ўсталявалі іх ля брацкай магілы – У памяць пра тых, хто змагаўся на франтах, хто каваў перамогу ў тыле, хто набліжаў 9 Мая 1945 года.