Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.10.2020

Аб загонным паляванні.

   З 1 кастрычніка кожнага года, як і ў бягучым годзе, для паляўнічых надыходзіць доўгачаканы сезон загоне палявання на капытных – гэта лось, кабан, казуля, алень высакародны, алень плямісты, лань і муфлон. Паляванне ажыццяўляецца на жывёл любога полу і ўзросту і працягнецца па 31 снежня.
   Дазволена выкарыстанне для здабычы лася, аленя, лані, дарослага дзіка, старэйшыя за 2 гадоў-наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 000 джоулей і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для казулі і маладняку дзіка да 2 гадоў-наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 джоулей і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, падрыхтаваных карцеччу.
   Паляванне загонам і з сабакамі ажыццяўляецца толькі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу - на працягу сутак. Факт выплаты дзяржаўнай пошліны паляўнічыя могуць пацвердзіць не толькі квітанцыяй, але і карт-чэкам у электронным выглядзе або на папяровым носьбіце.
   Паважаныя паляўнічыя, пры правядзенні палявання Выконвайце устаноўленыя правілы вядзення палявання і паляўнічай гаспадаркі, правілы бяспекі палявання, адпраўляючыся на паляванне - правярайце наяўнасць усіх неабходных дазвольных дакументаў.
   Просім Вас паведамляць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства па тэлефоне 8-(01592) -4 40 74
   Загадзя вам удзячныя!!!

Намеснік начальніка Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету