Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.01.2023

Адзіны дзень інфармавання праходзіць у Ашмянскім раёне

Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі, стварэнне ўмоў для інвалідаў, прафілактыка злачыннасці ў асяроддзі непаўналетніх, бяспека пры выкарыстанні пячнога ацяплення, выкананне правіл пры выхадзе на лёд — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у рамках адзінага дня інфармавання з працоўнымі калектывамі Ашмянскага філіяла «Лідахлебапрадукт», гімназіі №1 г.Ашмяны, Барунскай сярэдняй школы, ААТ «Аграпрамтэхніка», Ашмянскага аддзялення Белдзяржстраха, насельніцтвам Гальшанскага сельсавета.

Інфармацыйная група на чале са старшынёй Ашмянскага райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным наведала працоўны калектыў ААТ»Гальшанскі крухмальны завод". У рабоце інфармацыйна – прапагандысцкай групы, якая сустрэлася з калектывам Ашмянскага мясакамбіната, прыняў удзел член абласной групы-начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка.