Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.12.2020

Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца

   Новы год – гэта яркі, светлы, цудоўны свята, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці. Гэты час чараўніцтва, падарункаў, выканання жаданняў.
   Традыцыйна Напярэдадні Новага года ваенны камісар Ашмянскага раёна падпалкоўнік Ігар Місюкевіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Уладзімір Бельчанка прымаюць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Сёлета яны наведалі сярэднюю школу № 2 г. Ашмяны.
   Навагоднія падарункі і сувеніры госці ўручылі Вераніцы, Эдгару, Карыне і Сняжане са шматдзетнай сям'і Зіневіч і пажадалі дзецям добра вучыцца і быць годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Віталь КІШКЕЛЬ, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Ашмянскага раёна, маёр.